DRAMATYZACYJA

DRAMATYZACYJA

DRAMATYZACYJA –– гэта конкурс-прэмія для аўтараў і аўтарак, якія ствараюць сучасную беларускую драматургію. Мы збіраем тэксты, здольныя адлюстраваць культурны і сацыяльны кантэкст краін, дзе сёння жыве беларуская тэатральная супольнасць. Запрашаем да ўдзелу!

Мы імкнемся

01

Падтрымаць і зрабіць бачнай творчасць драматургаў Беларусі па абодва бакі яе мяжы

02

Захаваць сувязі паміж супольнасцямі тэатральных дзеячаў і дзяячак Беларусі к краіне і за мяжой

03

Звярнуць увагу на актуальныя тэксты, немагчымыя для прэзентацыі ў Беларусі і цяжка адаптавальныя для іншамоўнай публікі

04

Павышаць узровень публічнага абмеркавання кантэкстаў, у якіх мы апынуліся, сродкамі тэатральнага мастацтва

05

Будаваць новыя партнёрскія сувязі з еўрапейскімі тэатральнымі прафесіяналамі, інстытутамі, рэжысёрамі і аўтарамі

Рука на стале, чорна-белы кадр

Як прыняць удзел

Аўтары з Беларусі могуць дасылаць п’есы ананімна альбо пад псеўданімам. Мы не патрабуем сапраўднага імя не толькі для публічных публікацый, але і для камунікацыі на этапе адбору. Тэксты прымаюцца на беларускай, рускай і польскай мовах. Дасылайце свае творы на dramatyzacyja@proton.me, указаўшы бяспечны кантакт з аўтарам. Калі ласка, высылайце тэксты ў фармаце PDF.

Палажэнне конкурсу

Этапы

  1. 01

    Адкрыты набор тэкстаў

    1/12/2025 – 20/01/2026

    Прыём драматургічных тэкстаў на конкурс паводле Рэгламенту.

  2. 02

    Праца журы

    люты 2026

    Чытанне п’ес чальцамі журы з Беларусі і Польшчы. Па выніку ацэнкі будуць сфармаваныя лонг- і шорт-лісты адабраных п’ес.

  3. 03

    Фестываль у Варшаве

    красавік 2026

    На фестывальнай пляцоўцы адбудуцца перфарматыўныя чытанні пяці п’ес шорт-ліста конкурсу і будзе агучанае імя пераможцы.

  4. 04

    Фармаванне архіва

    сакавік-красавік 2026

    Тэксты з лонг- і шорт-ліста конкурса складуць аснову архіва актуальнай беларускай драматургіі на сайце конкурсу.

Склад журы

  • Ксенія Князева

    Ксенія Князева

  • Аляксандр Марчанка

    Аляксандр Марчанка

  • Юлія Халевінска

    Юлія Халевінска

  • Андрэй Новік

    Андрэй Новік

  • Ананімны ўдзельнік журы

Навіны праекта

FAQ

Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе?

Удзельнікамі конкурсу могуць быць беларускія драматургі, якія сябе так ідэнтыфікуюць, жывуць у Беларусі і па-за межамі ў любой краіне свету.

П'есы якога перыяду напісання прымаюцца на конкурс?

На конкурс сёлета прымаюцца п’есы, напісаныя ў перыяд з 2020 па 2025 гады.

Ці ёсць абмежаванні па ўзросце драматургаў для ўдзелу ў конкурсе?

Абмежаванняў па ўзросце для ўдзелу ў конкурсе драматургіі няма.

Якую колькасць п'ес можна даслаць на конкурс?

Таксама няма абмежаванняў па колькасці п’ес, якія можа даслаць на конкурс адзін драматург.

Ці ёсць прызавы фонд для п'ес-пераможцаў?

Так, існуе прызавы фонд для для драматургаў, п’есы якіх патрапілі ў шорт-ліст. Чатыры фіналісты атрымаюць па 200 €, а драматург, п’еса якога на думку журы прызнана лепшай, – 1000 €.

Нашы партнёры

  • GMF

    Генеральны партнёр праекта

  • Miecenat

    Асацыяваны партнёр праекта

  • Lane Kirkland Program

    Праект рэалізуецца ў рамках паслястыпендыяльнай дзейнасці праграмы імя Лэйна Кіркланда, якая кіруецца фондам «Лідары ​​змен» і фінансуецца Польска-амерыканскім фондам свабоды.

  • Dom Kultury Śródmieście

    Пляцоўка фестываля