Пра нас
БІТ быў ініцыяваны беларускай тэатральнай супольнасцю ў адказ на рызыкі існавання нелалежнага беларускага тэтра ва ўмовах сацыяльна-палітычнага крызісу ў Беларусі і вымушанай эміграцыі. Фармальным стартам стала падпісанне больш за 50-цю дзеячамі і дзяячкамі тэатра Мемарандуму аб заснаванні Беларускага Інстытуту тэатра ў верасні 2023 года ў Варшаве, Польшча.
Асноўныя кірункі дзейнасці
Адвакацыя падтрымкі
і рэпрэзентацыя беларускай тэатральнай супольнасці на міжнародных пляцоўках
Даследаванне і архівацыя
беларускай тэатральнай спадчыны ў мінулым і ў сённяшнія дні
Арганізацыя дыялогавых мерапрыемстваў
для тэатральнай супольнасці па абодва бакі беларускай мяжы
Папулярызацыя
і прасоўванне актуальнага беларускага тэатра для беларускай і замежных аўдыторый
Тэксты
“Хто, калі не мы?”: Даследчыцы Ксенія Князева пра беларускі тэатр, феномен эмігранцкіх чытак і прафесійную місію
Даследчыца і тэатральная крытыкеса Ксенія Князева расказвае, як прыйшла ў тэатразнаўства, пра крытыку і выкладанне ў Беларусі і Літве, пра тое, які тэатр актуальны сёння, а таксама пра феномен эмігранцкіх чытак і вынікі першай Dramatyzacyja.
Dramatyzacja-2025: новая сцэна для беларускай драматургіі ў выгнанні
Конкурс-фестываль сучаснай беларускай драматургіі ў эміграцыі Dramatyzacja-2025 стаў не проста аглядам новых п’ес, але прасторай, дзе беларуская драматургія ў выгнанні зноў знаходзіць голас і сцэну. Умовы, у якіх сёння існуе наш тэатр, вызначаюць і яго форму, і яго інтанацыю: гэта тэксты пра памяць і траўму, пра страты і ідэнтычнасць, пра супраціў і маўчанне. Але найперш — гэта спроба вярнуць жывое слова ў прастору сумеснага перажывання, дзе тэатр робіцца не толькі мастацтвам, але і формай прысутнасці.
Фестываль перфарматыўных чытанняў Druga Próba: новая прастора беларускага тэатра
Адна з ключавых тэндэнцый сучаснага беларускага тэатра ў выгнанні — развіццё фестывальна-лабараторных ініцыятыў, якія паўсталі прасторай для новых беларускіх п’ес. Прыкладам таму выступае Фестываль перфарматыўных чытанняў Druga Próba у Познані (2024–2025), арганізаваны фундацыяй Barak Kultury, сталай рэзідэнткай якога выступае і адна з куратарак фестывалю — рэжысёрка Валянціна Мароз. Ініцыятыва аб’яднала беларускіх і ўкраінскіх творцаў у эміграцыі і пры дзейснай падтрымцы творцаў польскіх ператварылася ў форму тэатральнай салідарнасці і міжкультурнага супрацоўніцтва.
Інтэрв’ю з беларускай рэжысёркай, драматургіняй і музыканткай Жэняй Давідзенкай
10 лютага быў абвешчаны Лонг-ліст Конкурсу-фестывалю беларускай драматургіі Dramatyzacyja’25, які праводзіцца ўпершыню. П’еса Жэні Давідзенка «Як пазбавіцца ад сораму, або нелюбоў» уключана ў 10 лепшых з 67 дасланых на Конкурс тэкстаў.
Нелакальны тэкст і траўма часу: размова з Валянцінай Мароз
Валянціна Мароз — рэжысёрка, суарганізатарка Міжнароднага тэатральнага фестывалю Druga Próba ў Познані і дырэктарка Конкурсу беларускай драматургіі ў эміграцыі Dramatyzacyja’25. У размове з Ксеніяй Князевай яна разважае пра стан беларускай драматургіі пасля 2020 года, пра траўму, ананімнасць і новыя тэмы, а таксама пра тое, навошта сёння патрэбны конкурс п’ес і чаму для драматурга так важна, каб тэкст даходзіў да сцэны.
Як беларуская драматургія 2020-х робіцца адбіткам сацыяльна-палітычных змен і прасторай памяці
Найноўшыя беларускія п’есы становяцца актуальным сацыяльным сведчаннем і спосабам зафіксаваць калектыўны вопыт, які нараджаецца на фоне гістарычных трансфармацый і палітычных узрушэнняў, расколу грамадства, эміграцыі, захоўваючы пры гэтым экзістэнцыйную вастрыню і ўвагу да ўнутранага свету чалавека.